Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Гожы

Падзеі

X Парафіяда дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі

18–21 чэрвеня адбудзецца X Парафіяда дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі. Дэвіз сёлетняй Парафіяды — «Жыць Евангеллем».

Парафіяда пройдзе ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Гродна-Паўднёвы), парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля (Гродна-Дзевятоўка), стадыёне ЦСК «Нёман».

Да ўдзелу запрашаюцца дзеці і моладзь з усёй Беларусі. Максімальная колькасць удзельнікаў ад адной парафіі — 15 чалавек + 1 апякун (ад парафіі можа быць і меншая група).

Арганізатары забяспечваюць удзельнікам харчаванне і пражыванне, выхаваўча-рэлігійную, культурную і спартыўную праграму.

Image title