Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Гожы

Падзеі

Семінарыя ў Гродне запрашае хлопцаў на рэкалекцыі

Рэкалекцыі для хлопцаў «Распазнанне паклікання», прысвечаныя тэме «Моцны ў Хрысце», пройдуць у Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне з 30 ліпеня па 2 жніўня.

Да ўдзелу запрашаюцца хлопцы і асабліва міністранты ад 14 гадоў. Удзельнікі рэкалекцый атрымаюць магчымасць паразважаць над жыццёвым пакліканнем і яшчэ раз адказаць сабе на пытанне «Да чаго мяне кліча Бог?».

Хлопцы змогуць адчуць клімат семінарыйнага жыцця, паразмаўляць з семінарыстамі і духоўнымі айцамі, а таксама ўзбагаціць свае веды аб праўдах веры і малітвы.

Колькасць удзельнікаў абмежаваная. Аб сваім удзеле просьба паведаміць да 25 ліпеня, патэлефанаваўшы ў семінарыю (8-0152) 77-02-34. Удзельнікам трэба ўзяць з сабою комжу (калі ёсць) і спартыўнае адзенне.

Падрабязней пра рэкалекцыі можна даведацца ў кс. Андрэя Лішко: +375-29-744-99-61.

Image title


Паводле Catholic.by