Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Гожы

Падзеі

ЦІКАВЫ І ЦУДОЎНЫ ФАКТ

Падчас пажару 14 жніўня агнём была ахоплена сакрыстыя касцёла. Полымя знішчыла ўсё, што там знаходзілася, не выключаючы і вопратку ксяндза для правядзення рэлігійных цырымоній. Па цудоўнаму збегу абставінаў, некранутым агнём засталося адно з самых старадаўніх убранняў ксяндза, якое адносіцца да XIX стагоддзя. Гэтую вопратку ксёндз Павел дазволіў выкарыстоўваць моладзі для пастаноўкі рэлігійных сцэнак, так адзенне апынулася ў іншым памяшканні, куды не змог дабрацца агонь. Вось такі цікавы і цудоўны факт.


Image title