Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Гожы

Падзеі

ЛІСТ НАЧАЛЬНІКУ Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС


НАЧАЛЬНІКУ УСТАНОВЫ
"Гродзенскае абласное ўпраўленне МНС"
Шпарло С. Г.

14 жніўня 2018 года ў будынку касцёла Святых Апосталаў Пятра і Паўла ў в. Гожа адбыўся пажар. Да месца здарэння выехалі 6 аддзяленняў пажарных аварыйна-выратавальных частак №1, №2, №3 Гродзенскага ГАНС, пажарна-выратавальнага паста №12 Гродзенскага РАНС, пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада Гродзенскага УМНС.
Дзякуючы разумным і адважным дзеянням работнікаў МНС пажар быў своечасова ліквідаваны. Пажарныя не дапусцілі распаўсюджвання агню па ўсёй плошчы храма.
Парафія касцёла Святых Апосталаў Пятра і Паўла ў в. Гожа Гродзенскага раёна Гродзенскай дыяцэзіі Рымска-каталіцкага касцёла ў Рэспубліцы Беларусь выказвае падзяку кіраўніцтву ўстановы "Гродзенскае абласное ўпраўленне МНС" і супрацоўнікам пажарных аварыйна-выратавальных частак №1, №2, №3 Гродзенскага ГАНС, пажарна-выратавальнага паста №12 Гродзенскага РАНС, пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада Гродзенскага УМНС за праведзеную працу.
Праца пажарных заўсёды звязана з рызыкай: яны першымі працягваюць руку дапамогі пацярпелым, працуюць у дыме і агні пажарышчаў. А вынік гэтай работы - выратаваныя жыцці людзей, маёмасць і іншыя каштоўнасці.

З УДЗЯЧНАСЦЮ
ПРОБАШЧ ПАРАФІІ І ДЭКАН ДЭКАНАТУ ГРОДНА-УСХОД. П. ШАНЧУК