Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Гожы

Навіны

24.12.2019

Святло, якое дае моц

23 снежня ў Гожу прыбыў Бэтлеемскі агонь міру

Image title

Бэтлеемскі агонь міру штогод запальваецца ў гроце Нараджэння Пана ў Бэтлееме. У яго 29-гадовай гісторыі, у зменлівых палітычных умовах, ніколі не здаралася, каб агонь не вырушыў з Бэтлеема ў свой шлях. Гэта робіць з яго знак міру, сведчанне ўзаемаразумення і сімвал паяднання між народамі.

Сёлетняй акцыі Бэтлеемскага агню міру спадарожнічае дэвіз: “Святло, якое дае моц”.