Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Гожы

Навіны

26.02.2020

Папялец

26 лютага вернікі Гожскай парафіі сабраліся ў касцёле на Папяльцовую сераду, якая азначае пачатак Вялікага посту.

Ксёндз Павел пасыпаў галовы вернікаў попелам, які традыцыйна атрымліваюць з вярбы. Гэты абрад павінен нагадаць парафіянам, што іх цела ўяўляе сабой зямны прах і сведчыць аб іх пакаянні.

У гэты вечар ксёндз Павел шмат казаў пра важнасць пераменаў людскіх сэрцаў за час Вялікага посту. Нагадаў, што пост не зводзіцца да ўстрымання ад ежы, пост заключаецца ў добрых учынках, словах. Гэта час, калі мы стараемся больш маліцца і рабіць добрыя справы, каяцца. Час Вялікага посту павінен стаць для кожнага верніка часам аднаўлення свайго жыцця і часам звароту да Бога.

Image title

Image title

Image title

Image title