Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Гожы

Навіны

25.05.2021

ПРЫЗНАЧАНЫ ШЭСЦЬ НОВЫХ КАНОНІКАЎ КАТЭДРАЛЬНАГА КАПІТУЛУ

Image title

Новымі канонікамі сталі:

кс. Павел Шанчук, пробашч парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў Гожы і дэкан дэканату Гродна-Усход;

Image title

кс. Віктар Субель, пробашч парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Трабах і дэкан Іўеўскага дэканату;

Image title

кс. Станіслаў Лабан, пробашч парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Беняконях (Радунскі дэканат); 

Image title

кс. Валянцін Хведук, пробашч парафіі св. Юрыя ў Беліцы (Лідскі дэканат);

Image title

а. Aндрэй Шчупал CSsR, пробашч парафіі св. Юрыя ў Новай Рудзе (дэканат Гродна-Усход);

Image title

кс. Юрый Свіслоцкі, рэзідэнт парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Язафата ў Сапоцкіне.

Дзякуючы святарам за шматгадовае ахвярнае служэнне ў Гродзенскай дыяцэзіі, іерарх пажадаў ім Божага благаслаўлення і шчодрасці ўсялякіх ласкаў на службе Хрыстоваму Касцёлу.

Рашэнне было абвешчана 25 мая падчас сустрэчы духавенства дыяцэзіі ў санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях.

Image title

Падчас сустрэчы святары, сёстры законныя і свецкія катэхеты дзякавалі Богу за 30 гадоў існавання Гродзенскай дыяцэзіі і служэння яе першага біскупа Аляксандра Кашкевіча.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі