Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Гожы

Навіны

05.09.2021

Благаслаўленне дзяцей і настаўнікаў на новы навучальны год

5 верасня пад час Святой Імшы ксёндз-дэкан Павел і айцец рэдамптарыст Эдвард благаславілі дзяцей і настаўнікаў на новы навучальны год. 

Пад час казання ксёндз Павел разважаў аб тым, як важна мець адкрытае сэрца, ў якім можа жыць Божае Слова. Заклікаў дзяцей менш часу траціць на медыйнае смецце.

Напрыканцы Святой Імшы айцец Эдвард асвяціў дзённікі і падручнікі вучняў школы і студэнтаў. Шчыра пажадаў добрых адзнак і супакою дзецям, бацькам і настаўнікам.

Image title

Image title

Image title

Image title

Image title

Image title

Image title

Image title

Image title