Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Гожы

Навіны

14.09.2021

12 верасня бягучага года адбылася Святая Імша ў гонар Імя Марыі ў вёсцы Пералом.

Image title

  12 верасня бягучага года адбылася Святая Імша ў гонар Імя Марыі ў вёсцы Пералом.

   Па добрай традыцыі прыехалі браты- капуцыны з сястрой манашкай  Надзеяй і моладдзю з Мінска. Былі вернікі з Гожы, Гродна і іншых вёсак.

   На пачатку Імшы ксёндз-дэкан Павел  Шанчук прадставіў прысутным вернікам братоў-капуцынаў .

   Імшу ўзначаліў брат Ян. Падчас свайго казання ён разважаў аб сэнсе жыцця кожнага чалавека, аб яго прызначэнні, заахвочвал жыць паводле Марыі Маці Бога.

   Для касцёла ў Пераломе гэты дзень быў незвычайны, бо на Радзіму вярнуліся два абразы, якія з 1970 г.былі ў Літве ў Друскенінкаі. Жанчына, якая забрала абразы , завяшчала сваёй дачцэ вярнуць іх у родны касцёл. Так і  сталася. Абразы занялі сваё пачэснае месца ў роднай святыні.

   Пасля Імшы брат-капуцын Андрэй прадставіў вернікам кнігу “ REQUIEM DLA RZECZY NIEPOTRZEBNYCH”  дзе апісваюцца ўспаміны Віктара Шалкевіча пра вёску Пералом. Некалькі зачытаных ім урыўкаў закранулі сэрца і душу тых, каму неабыякавыя гэтыя мясціны і гістарычныя падзеі.


Image titleImage titleImage title



Image title

Image title

Image title