Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Гожы

Навіны

04.11.2021

2 лістапада Каталіцкі Касцёл ва ўсім Свеце адзначае ўспамін усіх памерлых вернікаў.

    2 лістапада Каталіцкі Касцёл ва ўсім Свеце адзначае ўспамін усіх памерлых вернікаў.

     У нашай парафіі ў 12 гадзін адбылася святая Імша, дзе разам з ксяндзом Паўлам маліліся за нашых родных, знаёмых, за душы ў чысцу церпячых, за святароў, дабрачынцаў, за загінуўшых на войнах.

    Падчас Імшы ксёндз заахвочваў прысутных маліцца. Бо малітва- гэта тое адзінае, што мы зможам ахвяраваць нашым памерлым. А яшчэ малітва – вялікая ўдзячнасць за любоў нашых блізкіх  і за тое добрае, што яны ўчынілі тут, на зямлі.

    Па традыцыі пасля Імшы ўсе вернікі на чале з ксяндзом вырушылі працэсіяй на могілкі.

   Актава  ўспамінаў аб усіх памерлых- асаблівы час для кожнага веруючага. У гэтым годзе па прычыне пандэміі  атрымаць адпуст можна на працягу ўсяго лістапада.

   Для атрымання адпусту неабходна быць  у стане асвячальнай ласкі (без граху), прыняць святую Камунію, памаліцца ў інтэнцыях Святога Айца і наведаць могілкі.

   На працягу васьмі дзён у парафіі будуць адпраўляцца святыя Імшы за памерлых, за тых, хто перадаў нам веру.

                                                                                                     Запрашаем. 


  “ Спяшайцеся любіць людзей, бо яны так хутка адыходзяць.”( ксёндз-паэт Ян Твардоўскі)

Назад

-->