Адвэнт- час радаснага чакання нараджэння Збаўцы. Засталося зусім мала часу да свята. Трэба асаблівым чынам кожнаму хрысціяніну задумацца над сваім жыццём: ці, сталі мы лепшымі? Ці жыве ў нашых сэрцах любоў ? Гэта той час , калі трэба задумацца аб прабачэнні. Каб правільна падрыхтавацца да Божага Нараджэння павінны ачысціць сваю душу од сораму: нянавісці, злосці, крыўды. Такім чынам мы зможам адкрыць годнасць сваёй асобы, асобы поўнай павагі парабачэння, гатовай прыняць народжанае Дзіцятка ў сваё сэрца.
На працягу ўсяго Адвэнта ксёндз Павел заахвочвае кожнага парафіяніна быць лепшымі, добрымі, шчырымі. На Раратах з дзеткамі маліліся аб міры ва ўсім Свеце, аб супакоі ў нашай краіне.
Няхай тыя апошнія дні да нараджэння Езуса будуць радаснымі і поўнымі веры, дабрыні, адкрытасці, упэўненасці ў Божай любові да ўсіх нас.
“ Няхай , як піша ў Апостальскім лісце Святы Айцец Францішак, цудоўны знак бэтлеемскіх ясляў, такі дарагі хрысціянскаму народу, заўсёды абуджае захапленне і здзіўленне”.
Хочацца ,каб кожны з нас, у вігілійны вечар ад усяго сэрца сказаў : ”Дзякуй Табе, Божа, за Сына Твайго Езуса Хрыста. Дзякуй за любоў да ўсіх людзей!.