Чацвёрты тыдзень багаты на святы і ўспаміны.
У сераду, 2 лютага, перажывалі свята Ахвяраванне Пана .
Успамінаецца прынясенне Дзіцяці Езуса ў святыню для выканання абраду ахвяравання.
Па традыцыі ў касцёле асвячалі свечкі- сімвал Езуса Хрыста, Які прынёс святло вечнай Праўды ўсім народам.
Гэтыя свечкі маюці назву “ Грамнічныя”- яны сімвалізуюць Марыю, пакорную слугу Пана , поўную ласкі , у душы якой гарыць святло веры.
Грамнічныя свечкі запальваюць у час стыхійнай небяспекі і ў час смерці.
Дзень 2 лютага – гэта яшчэ і Дзень кансэкраванага жыцця. У святыні вернікі на чале з ксяндзом Паўлам малілісь за асобаў , якія прысвяцілі сваё жыццё служэнню Богу.
3 лютага - літургічны ўспамін святога Блажэя, біскупа, мучаніка.
У гэты дзень таксама асвячаюцца свечкі, якія называюцца “блажэйкі”.
Ксёндз Павел удзяліў благаслаўленне вернікам: яно ахоўвае ад хваробаў горла, а таксама ад усялякага зла.
Літургічны ўспамін святой Агаты, панны, мучаніцы, прападае на 5 лютага.
Згодна з традыцыяй, у дзень яе ўспаміну асвячаецца “хлеб святой Агаты” ,а таксама вада і студні.