Хутка бегне час… Ужо меньш чым праз два тыдні распачнецца Трыдыум Пасхальны.
Увесь гэты час вернікі нашай парафіі маліліся аб супакоі і ўзаемаразуменні ў цалым свеце і нашай Беларусі.
Кожную пятніцу тыдня адпраўляецца Святая Імша з набажэнствам Крыжовага шляху. Крыжовы шлях абходзяць наша парафіяне і ў кожную нядзелю перад Імшой. Пасля выставення Найсвяцейшага Сакраманту спяваюцца Песні Жальбы.
Крыжовы шлях праводзіць ксёндз Павел, дзеці і моладзь, разважаючы над цярпеннем Езуса і нашым сучасным жыццём. Маліліся ў інтэнцыі матуль , жанчын, сем’яў, ненароджаных дзяцей…
Ксёндз - пробашч заахвочвае ўсіх як мага часцей знаходзіць час і мейсца, каб паразмаўляць з Богам – памаліцца, каб памятаць пра тых людзей, якія не маюць жылля, ежы, адзення, бо ў іх жыве Езус.
У шостую нядзелю Вялікага посту мы пачулі Евангелле пра жанчыну, якую хацелі ўкаменаваць, але Езус выратавай яе, чым паказаў нам. Што любоў не мае межаў. Яна акрыляе чалавека , які “ ўсё можа ў Тым, Хто яго ўзмацняе”.