Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Гожы

Навіны

01.09.2022

19 жніўня ў 19 гадзін у нашым касцёле адбылася святая Імша з асвяшчэннем фігур святых Казіміра і Фларыяна.

Image title

    19 жніўня ў 19 гадзін у нашым касцёле адбылася святая Імша з асвяшчэннем фігур святых Казіміра і Фларыяна.

    На Імшу ксёндз Павел запрасіў праваслаўнага святара-суседа айца Дзмітрыя, майстра, рэзчыка па дрэву, скульптара Валянціна Багдзевіча і супрацоўнікаў МНС.

    Чатыры гады мінулі з таго часу, як у нашай святыні  здарылася бяда : пажар. Касцёл за гэты час стаў яшчэ больш прыгажэйшым, чым быў раней. Але ў памяці людзей засталася тая страшная трагедыя.

    Фігуры святых выбраны не выпадкова. Ксёндз Павел пад час казання распавёў гісторыю  нашай парафіі,з якой вернікі і госці даведаліся аб тым, што Казімір IV,кароль Польшчы, заснаваў нашу парафію. У знак гэтай падзеі вырашыў устанавіць фігуру святога Казіміра, сына караля,які адмовіўся ад праўлення і стаў святым. Святы Казімір з’яўляецца апякуном Гродзенскай дыяцэзіі і моладзі.

    Святы Фларыян мучанік- апякун тых,чыя прафесія - ратаваць ад агню. Таму на святую Імшу былі запрошаны пажарныя. Некаторыя з іх дапамагалі ў 2018 годзе тушыць пажар. 

    Падчас Імшы вернікі на чале з ксяндзом маліліся за ахвярадаўцаў , бо без іх шчырых сэрцаў  не адбылася б  сённяшняя ўрачыстасць.  Асаблівым чынам выражаем удзячнасць Рамуальду Масюку за ахвяру фігуры святога Фларыяна. Раман Станіслававіч зараз пражывае ў Нью- Ёрку, але не губляе каранёў Радзімы і памятае пра сваю бацькаўшчыну.

    Пасля Імшы ксёндз Павел урачыста асвяціў фігуры святых Казіміра і Фларыяна. Для прысутных сапраўдным сюрпрызам стала пажарная машына, якая выпусціла ўверх над святыняй і вернікамі струмень вады.На небе з’явілася вясёлка як благаслаўленне Бога. На памяць кожны з прысутных атрымаў абразікі  з выявамі святых Фларыяна  і Казіміра - новых апекуноў нашай парафіі.  

Image title

Image title

Image title

Image title

Image title

Image title

Image title

Image title

Image title

Image title