Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Гожы

Навіны

18.10.2022

16 кастрычніка 2022 года ў жыцці нашай парафіі і ўсяго каталіцкага Касцёла адбылася значная падзея.

      16 кастрычніка  2022 года  ў жыцці нашай парафіі і ўсяго каталіцкага Касцёла адбылася  значная падзея. У гэты дзень  вернікам парафіі была ўдзелена адна з сямі найгалоўнейшых таямніц Святога Касцёла – сакрамэнт Бежмавання.

          Вернікі з вялікай радасцю сустрэлі  біскупа Мінска –Магілёўскай архідыяцэзіі Юрыя Касабуцкага, які ўзначаліў цэлебрацыю літургіі.

     На пачатку  прысутныя  кандыдаты  папрасілі Эксцэленцыю ўдзяліць сакрамэнт канфірмацыі сабранай модадзі і людзям старэйшым.

          А ксёндз Павел, вітаючы Біскупа Юрыя, нагадаў, што пазнаёміўся  з будучым біскупам даўно, яшчэ у 1991годзе. Тады яны, маладыя, поўныя планаў, вырашылі прысвяціць сваё жыццё службе Богу і людзям і апынуліся на адной семінарыйнай лаве ў Гродна. Ніхто тады не думаў, што пройдзе час і яны зноў будуць стаяць побач. Толькі адзін – у сане пастыра архідыяцэзіі, а другі- ксяндза - каноніка.

     Пасля Евангелля пробашч парафіі  запэўніў у грунтоўнай і надзейнай падрыхтоўцы кандыдатаў да прыняцця гэтага сакрамэнту. Самі кантыдаты  таксама запэўнілі ў сваёй гатоўнасці, бо праз удзелены сакрамэнт канфірмацыі  яшчэ больш адкрыюць сваё сэрца на асаблівую ласку Духа Святога.

    Падчас гаміліі кс.біскуп заахвоціў да цвёрдай і моцнай веры ў моц дзеяння Бога ў сакрамэнце канфірмацыі. Ён заклікаў  кожнага  чалавека  стаць сапраўдным сябрам Езуса Хрыста, каб гэтае сяброўства  было бачным не толькі ў касцёле, але ў простым , штодзённым  жыцці. Гамілія біскупа была настолькі простай і ў той жа час глыбокай, што закранула  сэрца і думкі кожнага чалавека на святой Імшы.

      Пасля гаміліі біскуп, працягнуўшы рукі над кандыдытамі , адслужыў малітву аб спасланні Духа Святога , пасля чаго быў здзейснены належны чын сакрамэнту : біскуп намасціў ілбы вернікаў святым алеем.

    На заканчэнне  святой Імшы канфірмаваныя скіравалі словы падзякі за ўдзелены сакрамэнт біскупу Юрыю, ксяндзу Паўлу  і катэхетцы  за падрыхтоўку, малітоўную падтрымку і сакрамэнт споведзі.

  Біскуп Юрый  звярнуўся са словамі віншавання бежмаваным вернікам, а ксёндз Павел падзякаваў усім, хто прычыніўся да ўпрыгожвання літургіі.

         Спадзяемся, што гэты дзень стаў для ўсіх не толькі памятным, але фундаментам асабістых адносін з Богам.

Image title

Image title

Image title


Image title

Image titleImage titleImage titleImage titleImage titleImage titleImage titleImage titleImage titleImage titleImage title

Image title

Image title

Image title

Image title

Image title

Image title

Image title

Image title