Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Гожы

Навіны

27.11.2015

Святая Імша раратняя

У Адвэнт у касцёлах і капліцах па традыцыі адпраўляюцца раратнія святыя Імшы ў гонар Найсвяцейшай Маці. Пастараемся ж па магчымасці ўдзельнічаць у гэтых Імшах, лепш за ўсё цэлымі сем’ямі, а па меншай меры паклапаціцца аб тым, каб у іх бралі ўдзел дзеці. Няхай адвэнтавае чуванне разам з Найсвяцейшай Паннай Марыяй дапаможа ім лепш пазнаць праўды веры, а таксама падрыхтуе іх простыя, адкрытыя дзіцячыя сэрцы да радасці святаў Божага Нараджэння.

у нашым касцёле святая Імша раратняя ў кожны аўторак і чацьверг ў 19.00

Сардэчна запрашаем!