Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Гожы

Навіны

02.02.2017

У чаканні Божага Нараджэння. Свята Божага Нараджэння.

У  чаканні Божага Нараджэння.

  Адна з прыгожых традыцый Адвэнту з’яўляецца раратняя святая Імша ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі.

  З вялікай ахвотай у раратняй Імшы прынімалі ўдзел дзеці, якія на пачатку літургіі шлі працэсіяй, трымаючы ў руках запаленыя свечкі або лампадкі.

Image title

Image title


Гэта прыгожая сімволіка нагадвае нам пра неабходнасць добрых учынкаў, якія дапамогуць асвяціць змрок у нашай душы, паказаць Езусу шлях да кожнага сэрца. Толькі на спеў “ Хвала на вышынях Богу…” ва ўсім касцёле запальвалася святло.

   Кожную раратнюю Імшу кс.Павел, пробашч парафіі, падзываў дзетак бліжэй да сябе, каб разам разважать  над знакам асаблівай прысутнасці Марыі падчас Адвэнту, бо менавіта Яна чакала Збаўцу так, як ніхто іншы. Таксама дзеці ўзносілі з ксёндзам  мадлітву вернікаў.

Свята Божага Нараджэння.

Image title


  Нарэшце  Божае Нараджэнне! Чатыры тыдні Адвэнту ў чуванні мы чакалі гэтага дня і ряхтавалісь да яго.

  24 снежня а 21.00 у нашай парафіі мы распачалі святкавання Божага Нараджэння. На пачатку моладзь і дзеці нашай парафіі прадставілі тэатральную сцэнку – Батлейку. Яна  прыблізіла ўсіх вернікаў да глыбокага перажывання літургіі. 

Image titleImage title

Image title

Image title

Image title

Image title


Пасля распачалася святая Імша – Пастэрка, якую цэлебраваў кс.пробашч Павел Шанчук.

   У гэтай святой Імшы прынялі ўдзел шматлікія вернікі парафіі, але таксама і было шмат гасцей. Мы – вернікі так, як пастушкі, першыя прыходзім  да нованароджанага Дзіцяткі Езуса , каб аддаць паклон Божаму Сыну, Уцелаўлёнаму Богу.

Image title