Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Гожы

Навіны

02.02.2017

Cвята каляднага спеву ў Сапоцкіна.

Cвята каляднага спеву ў Сапоцкіна.

   29 студзеня ў Доме культуры мястэчка Сапоцкін адбыўся вечар, прысвечаны спеву калядак і пастаралак. Гэтае свята адбылося ўжо ў 16-ы раз і сабрала шматлікіх вернікаў з Сапоцкінскага дэканату, гасцей з Гродна і ваколіц.

Image title

Image title


   У свяце ўдзельнічалі таксама біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч i Генеральны консул Рэспублікі Польшча ў Гродне Ярослаў Ксёнжэк.

    Сапоцкінскі Дом культуры стаў своеасаблівым Бэтлеемам, дзе кожны ўдзельнік свята мог знайсці для сябе адпаведнае месца і адчуваць сябе добра. Перш за ўсё нагодай для правядзення святочнага канцэрта было прыйсце ў свет Божага Сына, які стаў Богам, такім блізкім для людзей.

  Першы раз прынялі ўдзел у свяце  хор з парафіі  Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Гожы.

Image title


Гэты цудоўны дзень прынёс мноства пазітыўных эмоцый і ўражанняў .

Image title


   На заканчэнне да прысутных звярнуўся біскуп Аляксандр Кашкевіч. Гродзенскі ардынарый адзначыў, што гэтая сустрэча прынесла мноства пазітыўных эмоцый і ўражанняў кожнаму ўдзельніку.

Image title