Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Гожы

Навіны

29.07.2017

29 чэрвеня адпустовая урачыстасць ў гонар заступнікаў - святых апосталаў Пятра і Паўла

      29 чэрвеня. Ужо каторы год запар гожская святыня прыветліва сустракае святароў, гасцей, сваіх парафіян на адпустовай урачыстасці ў гонар заступнікаў - святых апосталаў Пятра і Паўла, галоўных патронаў парафіі.
       Прыбылі на святую імшу, каб раздзяліць радасць урачыстасці і разам паламаліцца, восем святароў з Гродна, Ліды і ваколіц, а таксама вернікі з розных парафій: Гродна, Зарыцы, Мастоў,Азёраў, Шчучына, Прывалак.

Image title


       Узначаліў Эўхарыстыю ксёндз- канонік Рышард Якубец з парафіі Мікелеўшчына Мастоўскага раёна( радзіма ксяндза -пробашча Паўла). Ксёндз Рышард у казанні прыблізіў постаць святых Пятра і Паўла, якія сталі фундаментам касцёла ва ўсім свеце. Святар прыпомніў пра тыя цяжкія часы ,калі хрысціянская вера праследавалася, калі складана было працаваць ксяндзам. Але касцёл, збудаваны Богам на фундаменце апосталаў, жыве і брамы пякельныя яго не перамогуць. Вельмі ўразіла думка, выказаная ксяндзом - канонікам, аб тым, што кожны чалавек ,знаходзячыся каля святыні ў Гожы, не можа не скіраваць свой позірк на высокія вежы касцёла, на неба, не можа не разважаць пра вечнае.

Image title


      Як заўсёды, у гэты дзень адбылася Эўхарыстычная працэсія вакол касцёла. Спяваючы гімн "Цябе ,Божа , выхваляем", вернікі яшчэ раз падзякавалі Богу за шчасліва пражыты год, просячы аб новым благаслаўленні і апецы святых патронаў . Прыгожы спеў дзяўчат з хору прыдаў асаблівую ўрачыстасць святу.
      Напрыканцы ксёндз- пробашч Павел прыняў сардэчныя віншаванні ад дзяцей, моладзі, старэйшых, увогуле ад усіх парафіянаў. У заключным слове ксёндз Павел выказаў словы Ўдзячнасці, асабліва ксяндзу Рышарду Якубцу, усім святарам за ўдзел ва ўрачыстасці, падзякаваў Пану Богу за цудоўных парафіян, за іх адкрытыя сэрцы.
    Сапраўды, добры касцёл у Гожы, бо жывуць там добрыя людзі і кіруе імі добры гаспадар, чалавек і душпастыр ксёндз Павел.