Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Гожы

Навіны

06.06.2018

СВЯТА ПЕРШАЙ КАМУНІІ

У Гожскім касцёле 27 мая адбылося свята Першай Камуніі. У гэты дзень ўпершыню сакрамэнт Еўхарыстыі прынялі тры дзяўчынкі і адзін хлопчык з нашай парафіі.

Image title

Дзень Першай Камуніі прайшоў вельмі ўрачыста. Акрамя парафіянаў і бацькоў, падтрымаць дзяцей прыйшло шмат родных, блізкіх і сяброў.

Image title

Няхай Езус, які заўсёды прысутнічае ў Найсвяцешым Сакрамэнце, напаўняе сваім супакоем дзяцей, якія ў гэтым годзе першы раз прымалі Яго ў сваё сэрца.

Image title

Хочацца спадзявацца, што ўспаміны пра гэты дзень дзеці пранясуць з сабой праз усё жыццё.

ФОТА