Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Гожы

Навіны

10.06.2018

10 парадаў ад святароў для лепшай споведзі.

1) Робячы рахунак сумлення, мы сутыкаемся з нашымі грахамі, але калі мы ідзём да споведзі, мы сутыкаемся з Божай любоўю, міласэрнасцю і прабачэннем.

2) Расказваючы пра тое, колькі часу прайшло з вашай апошняй споведзі, коратка раскажыце святару пра сябе (ці самотныя, ці сустракаецеся, жанаты/замужам, манахіня ці святар?) Калі мы ведаем вашу сітуацыю, гэта дапамагае нам даць вам параду.

3) Грахі — гэта дрэнныя рашэнні, а не непрыемныя эмоцыі; так, вызнавайце свае грахі, а не вашы эмацыйныя станы.

4) Здзейснены грэх — злачынства супраць Бога, але грэх, з якога чалавек спавядаецца, — гэта Песня Богу. Таму, калі вы вызнаяце свае грахі перад святаром, ведайце, што вы таксама спяваеце хвалу Богу за Яго вялікую міласць.

5) Частая споведзь — навука для святара і дабро для вашай душы. Грахі, асабліва глыбока ўкаранёныя і прывычныя, патрабуюць цярплівасці і настойлівасці. Ніколі не здавайцеся, незалежна ад таго, колькі разоў вы здзейснілі адзін і той жа грэх. Споведзь — гэта Таямніца Аздараўлення; як і раны фізічныя, духоўныя раны патрабуюць часу для поўнага аздараўлення.

6) Споведзь — не столькі пра тое, якія вы дрэнныя, колькі пра тое, які добры Бог.

7) Святар падобны да ўрача: калі вы ідзяце да ўрача, вы расказваеце яму пра тое, што вас непакоіць, больш-менш падрабязна, каб ён ведаў, як лепш вас лячыць. І памятайце: ён бачыў шмат пацыентаў з такімі ж сімптомамі. Паверце яму, паслухайце яго параду, і вы хутка паправіцеся!

8) Бог аддае перавагу простаму, пакорнаму вызнаванню грахоў. Яму не патрэбен мастацкі раман. Ён ужо знаёмы з ім. Але часам за нашай нешматслоўнасцю схаваны гонар і недахоп пакаяння. Калі мы гаворым проста і зразумела, называючы нашы грахі — гэта смерць для граху і ўваскрасенне ў прабачэнні.

9) Проста ідзіце, нягледзячы ні на што. Божая любоў мацнейшая за нашы грахі.

10) Для многіх людзей лепшай парадай для больш плённай споведзі было б змяненне погляду на яе з абстрактнага пералічэння грахоў да абнаўлення адносін з Богам.

Паводле Catholic.by