Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Гожы

Навіны

17.08.2018

У КАСЦЁЛЕ ПАЧЫНАЮЦЦА АДНАЎЛЕНЧЫЯ ПРАЦЫ

У касцёле пачынаюцца рамонтна-аднаўленчыя работы. Запрашаем усіх неабыякавых людзей аказаць пасільную дапамогу ў аднаўленні нашай святыні.

Падчас пажару 14 жніўня агнём было ахоплена памяшканне сакрыстыі, якое цалкам выгарэла. Ўнутранае ўбранне самога касцёла амаль не пацярпела, аднак з-за моцнага задымлення сцены і столь храма пакрыліся сажай.
Чакаюць работы па аднаўленні сакрыстыі, а таксама па прывядзенні ў належны выгляд сцен, столяў і ўнутранага ўбрання касцёла.