Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Гожы

Навіны

30.09.2018

ВІНШУЕМ ПЕРАМОЖЦАЎ ДЫЯЦЭЗІАЛЬНАГА ФЕСТЫВАЛЮ Ў ГРОДНА

29 і 30 верасня ў Гродна праходзіў Дыяцэзіяльны фестываль рэлігійнай песні. Моладзь з нашай парафіі заняла першае месца і была ўзнагароджана сінтэзатарам.

Image title

Фестываль адкрыў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Звяртаючыся да ўдзельнікаў і арганізатараў, ён адзначыў, што мэта літургічнага спеву і рэлігійных песень – паказваць нам сутнасць хвалы Пана, Яго прыгажосць, Яго святасць, якая атуляе нас, як “ззяючае воблака”. 

Image title

Журы было вельмі складана вылучыць пераможцаў фестывалю, бо ўсе выканаўцы добра падрыхтаваліся да яго. Падбор рэпертуару да належнага ўзросту, вакальныя і музычныя ўменні, спосаб і экспрэсіўнасць выканання, убранне і мастацкая прэзентацыя кожнага з выступоўцаў былі на высокім узроўні.

Image title

Але моладзь з нашай парафіі аказалася лепшай з лепшых. Журы вельмі спадабалася, як спявалі нашы дзяўчаты. І яны прысудзілі ім першае месца ў намінацыі вакальная творчасць Аcapella. Віншуем з перамогай Жукоўскую Ганну, Кізілевіч Бажэну, Непагодзіну Бажэну і Сядову Кацярыну. Дзяўчаты прывезлі з фестывалю шмат прыемных уражанняў, падарункаў і галоўны прыз - сінтэзатар.  

Image title

Поспехаў вам, дзяўчаты! І як сказаў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч: "Праз свой спеў паказвайце іншым промень Божага святла”.