Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Гожы

Навіны

07.12.2018

РАРАТНЯЯ ІМША

Адвэнт – надзвычайны час, багаты сваімі традыцыямі і звычаямі. Адзін з іх – Рараты – Святая Імша ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі.

 У нашай парафіі кожны год на рараты прыходзяць як дарослыя, так і зусім маленькія вернікі. І ў гэтым годзе, нягледзячы на рамонтныя работы, якія вядуцца ў нашай святыні пасля жнівеньскага пажару, раратняя Імша сабрала шмат вернікаў.

  Дзеткі з задавальненнем прыходзяць у касцёл з ліхтарыкамі - сімваламі перамогі святла над цемрай.

Рараты – гэта падзяка Панне Марыі як Маці Бога і сімвал яе асаблівай прысутнасці ў падрыхтоўцы да Божага Нараджэння.

 Image title

Image title

ФОТА З РАРАТНЯЙ ІМШЫ 6 СНЕЖНЯ 2018