Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Гожы

Навіны

02.07.2019

Урачыстасць святых апосталаў Пятра і Паўла. 150-годдзе касцёла

29 чэрвеня ў Гожскім касцёле ўрачыста адзначылі свята святых апосталаў Пятра і Паўла, галоўных патронаў парафіі. Свята супала з яшчэ адной значнай падзеяй. 29 чэрвеня Гожскаму касцёлу споўнілася 150 гадоў.

У гэты дзень Гожская святыня прыветліва сустракала біскупа Гродзенскай дыяцэзіі Александра Кашкевіча, шматлікіх святароў з іншых парафій, сваіх парафіян і ўсіх вернікаў, якія прыйшлі на святую Імшу, каб разам памаліцца і раздзяліць радасць урачыстасці.

Image title

Узначаліў Эўхарыстыю біскуп Аляксандр Кашкевіч.

Image title

Як заўсёды, у гэты дзень адбылася Эўхарыстычная працэсія вакол касцёла.

Image title

Урачыстасць святых апосталаў – гэта яшчэ і дзень імянін нашага ксяндза-пробашча Паўла. Дзеці, моладзь, вернікі з Гожы і іншых вёсак парафіі віншавалі паважанага святара з імянінамі, а таксама дзякавалі яму за ахвярную службу Богу, людзям і за працу па аднаўленні касцёла пасля пажару 2018 года.

Image title

 Ксёндз Павел выказаў словы ўдзячнасці асабліва біскупу Аляксандру Кашкевічу, усім святарам за ўдзел ва ўрачыстасці, а таксама ўсім парафіянам.

Напрыканцы ўрачыстасці перад парафіянамі выступілі з канцэртнай праграмай дзяўчаты з парафіяльнага хору і музычная група з Гродзенскай семінарыі “АWЕ”.

Image title

Image title

Час з 10 гадзін раніцы да 14 гадзін дня, менавіта столькі доўжылася свята ў касцёле, праляцеў вельмі хутка.  Такая цудоўная ўрачыстасць застанецца ў сэрцах парафіян назаўсёды.

БОЛЬШЕ ФОТО ЗДЕСЬ