Костел Святых Апостолов Петра и Павла в Гоже

Новости

08.04.2016

ВЯЛIКДЗЕНЬ У КАСЦЁЛЕ СВ.ПЯТРА I ПАУЛА

Каталікі адзначылі галоўнае свята літургічнага году – Уваскрасенне Хрыстова. Сотні тысяч вернікаў Прынёманскага рэгіёна пачалі нядзелю з Велікодных працэсій і святочнай рэзурэкцыйнай імшы, на якой святары абвесцілі «Хрыстос Уваскрос!». Як зазначае пробашч парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў вёсцы Гожа Гарадзенскага раёна, ксёндз Павал Шанчук, свята Уваскрасення прыносіць надзею на новае жыццё і веру ў тое, што паўсядзённыя цяжкасці пераадольваюцца разам з Богам:  — Гэта свята радасці, свята супакою, але перш за ўсё гэта вялікая надзея, што жыццё не заканчваецца ў хвіліну смерці, але Пан Езус абяцае вечнае жыццё. — У нядзельку ўстаём рана і ідзем у касцёл, нясем на асвячэнне, хто ў нядзелю, хто ў суботу асвячае, як каму выпадае. У нядзелю з касцёла прыходзім дахаты. Сядаем, накрываем стол, прыходзяць сваякі, сходзімся разам. Паямо, адпачнём, а потым сходзім на могілкі, праведаем сваіх,так і пройдзе свята.  

Image title

Image title

Image title

Image title

Image title

Image title

Image title

Image title

Image title

Image title


Гарадзеншчына традыцыйна лічыцца найбольш каталіцкім рэгіёнам Беларусі. Тут пражывае каля трохсот тысяч каталікоў. У створанай 25 гадоў таму Гарадзенскай дыяцэзіі дзейнічае шаснаццаць дэканатаў, якія аб’ядноўваюць больш за сто шэсцьдзясят парафій. 

Беларускае Радыё Рацыя