Kościół Śwętych Apostołów Piotra i Pawła w Hoży

Nowości

31.05.2016

29 мая адзінаццаць дзетак з нашай парафіі першы раз у жыцці прынялі Святую Камунію

    29 мая адзінаццаць  дзетак з нашай парафіі першы раз у жыцці прынялі   Святую Камунію. Да гэтай радаснай падзеі дзеці рыхтаваліся на працягу 2 гадоў,  праз удзел у катэхезах , нядзельных Імшах і іншых малітоўных сустрэчах, каб набыць неабходныя веды і  годна падрыхтаваць сэрцы да сустрэчы з Хрыстом Эўхарыстычным. У суботу дзеці разам са сваімі бацькамі атрымалі адпушчэнне грахоў праз удзел у сакрамэнце Споведзі, каб на ўрачыстай нядзельнай Святой Імшы прыняць Эўхарыстую ў чыстыя, святыя сэрцы. Нядзельная Святая Імша распачалася на вуліцы. Дзеці стаялі ў прыгожых белых сукенках каля касцёла. Пробашч кс. Павел Шанчук прывітаў дзяцей і бацькоў пры ўваходзе ў святыню і заахвоціл дзяцей папрасіць благаслаўлення ў бацькоў. Пасля чаго ўрачыстай працэсіяй дзеткі ўвайшлі ў касцёл, які быў чыста прыбраны і ўпрыгожаны дэкарацыяй, кветкамі. У гаміліі пробашч парафіі адзначыў, што не толькі бацькі, але і кожны прысутны на Святой Імшы павінен даваць прыклад рэлігійнага жыцця гэтым хлопчыкам і дзяўчынкам, якія сёння ўпершыню прымуць Езуса да сваіх сэрцаў у Святой Камуніі. Асаблівым чынам падкрэсліў, што рэлігійнае выхаванне і паглыбленне ведаў не заканчваецца, але павінна паглыбляцца кожны год праз сакрамэнты і ўдзел у занятках рэлігіі. Аднавіўшы абяцанні святога Хросту, з чыстымі і адкрытымі сэрцамі дзеці чакалі Езуса. І Ён прыйшоў пад відам белай Гостыі. У канцы Святой Імшы дзеці разам з бацькамі падзякавалі ксяндзу пробашчу і ўсім, хто прычыніўся да падрыхтоўкі гэтай урачыстасці.  Ксёндз Павел раздаў дзецям пасведчанні аб прыняцці Першай святой Камуніі. Пасля чаго пачалося выставенне Найсвяцейшага Сакрамэнта і ўрачыстая працэсія, якая была перанесена з чацверга са Свята Найсвяцейшага Цела і Крыві Езуса Хрыста. Падчас святой Імшы вернікі дзякавалі Богу за тое, што прымаюць удзел у гэтай радаснай для парафіі падзеі. Шчасце перапаўняла сэрцы кожнага   прысутнага  на нашай  цудоўнай ўрачыстасці.  

Image title

Image title

Image title

Image title

Image title

Image title